BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гародні

18.09.2009
 Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гародні
Сёлета “Тыдзень нефармальнай адукацыі” будзе прадстаўлены ў Гародні шасьцю мерапрыемствамі. Яго мэта – прадэманстраваць, як з дапамогай нефармальнай адукацыі можна палепшыць якасьць жыцьця чалавека – маладога, сталага ці пажылога. 21 верасьня ў 15 гадзін Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” ладзіць трэнінг “Коміксы для ўстойлівага разьвіцьця”. 22 верасьня сябры таварыства ў Гродзенскім унівэрсітэце імя Янкі Купалы арганізуюць прагляд і абмеркаваньне фільма “Гісторыя рэчаў”. 23 верасьня “Экалагічная сетка” зладзіць навучальны сэмінар, прысьвечаны праблеме зьмяненьня клімату. Больш падрабязную інфармацыю пра гэтыя мерапрыемствы і магчымасьці ўдзелу можна даведацца ў Натальлі Рабавай па маб.тэл. (29) 557 64 11. Апошні дзень “Тыдня”, 27 верасьня,  для гарадзенцаў будзе насычаны падзеямі. У 12 гадзін Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” распачне прэзэнтацыю  праекта “Школа маладога журналіста-13”. За больш падрабязнай інфармацыяй па праекце зьвяртайцеся да Ланы Руднік па тэлефоне (29) 284 77 99. Грамадзкае аб’яднаньне маладых навукоўцаў “ВІТ” ладзіць круглы стол “Механізм эфектыўнага супрацоўніцтва асьветніцкіх грамадзкіх аб’яднаньняў з арганізацыямі сацыяльнай сфэры” і прэзентацыю “Сам сабе турагент, альбо як вандраваць актыўна, цікава і эканомна”.
Видео