BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сусьветны банк рэканструкцыі й разьвіцьця выдзеліць Беларусі крэдыт

21.08.2009
Сусьветны банк рэканструкцыі й разьвіцьця выдзеліць Беларусі крэдыт
Сусьветны банк рэканструкцыі й разьвіцьця выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры 41 млн. даляраў на збудаваньне ў Горадні заводу па перапрацоўцы сьмецьця. Плянуецца, што першая лінія па перапрацоўцы цьвёрдых камунальных адкідаў распачне працу ў наступным годзе.

Банк выдзеліў ужо 2 млн. даляраў на набыцьцё тэхнікі й вялікагрузных машын. Дзякуючы заводу ў рэгіёне ўдасца скараціць колькасьць сьмецьцезвалак і наладзіць атрыманьне другаснай сыравіны.
Другая лінія заводу прадугледжвае атрыманьне біягазу са сьмецьця й выпрацоўку электраэнэргіі падчас яго спальваньня. Цяпер спэцыялісты вывучаюць тэхналёгіі й знаёмяцца з вопытам Швэцыі, Польшчы й іншых краін.
Завод па перапрацоўцы сьмецьця будзе знаходзіцца ў 17 км. ад горада – каля вёскі Выселка Рагачы. Жыхары Горадні за год прадукуюць 260 тыс. тонаў бытавых адкідаў.

Спасылка

Видео