BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусы рыхтуюць жалобную выправу ў Катынь

21.08.2009
Беларусы рыхтуюць жалобную выправу ў Катынь

Беларускія грамадзкія арганізацыі, сярод якіх Рух “За Свабоду”, Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры, Саюз палякаў Беларусі й іншыя, плянуюць адзначыць Эўрапейскі дзень ахвяраў таталітарных рэжымаў, усталяваны ПА АБСЭ на 23 жніўня. Дзеячы гэтых арганізацый адправяцца ў мэмарыяльны комплекс “Катынь” – месца спачынку 15 тыс. ахвяраў савецкага рэжыму – палякаў, беларусаў, расейцаў, украінцаў ды інш.
У праграме выправы – наведваньне Польскіх вайсковых могілак, дзе ляжаць афіцэры Польскага войска, расстраляныя па загадзе Сталіна, наведваньне пахаваньняў савецкіх грамадзянаў, ускладаньне жалобных кошыкаў і вянкоў.

 Спасылка

Видео