BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рыга прапанавала Беларусі свой порт

17.08.2009
Рыга прапанавала Беларусі свой порт

Пра выкарыстанне Мінскам рыжскага порта для беларускага экспарту ды імпарту размова ішла ў часе візіту ў Мінск віцэ-мэра Рыгі Анарса Шлесэрса.

У сваім інтэрв'ю латвійскаму інфармацыйнаму агенцтву LETA Анарс Шлесэрс заявіў, што асноўнай мэтай паездкі дэлегацыі Рыжскай думы ў беларускую сталіцу была інтэнсіфікацыя эканамічнага супрацоўніцтва паміж абедзвюма сталіцамі, а таксама прыцягненне інвестыцый ды грузаў у рыжскі порт.

Падчас перамоваў з выконваючым абавязкі старшыні Менгарвыканкаму Мікалаем Ладуцькам былі абмеркаваныя розныя варыянты для разьвіцця беларускага грузавога тэрміналу, а таксама стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Гэта дазволіць беларускім прадпрыемствам экспартаваць сваю прадукцыю ў ЕЗ і адпаведна Латвіі яе прадукцыю ў краіны СНД.

Паводле Шлесэрса, у той час як Латвія даволі цесна супрацоўнічае з Захадам, яе ўсходняя суседка мае недастаткова развітыя стасункі ў гэтым накірунку. Цесныя эканамічныя кантакты паміж Рыгай і Мінскам дапамогуць Беларусі прыцягнуць новыя інвестыцыі ў краіну.

Спасылка

Видео