BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Штурм пратэстанцкай царквы “Новага жыцця” запланаваны на наступны чацвер

14.08.2009
Штурм пратэстанцкай царквы “Новага жыцця” запланаваны на наступны чацвер
Улады абяцаюць прымяніць спецыяльныя сродкі, а на пастара пратэстанцкай царквы завесці крымінальную справу.

Учора удзень вернікі "Новага Жыцця" не пусцілі ў будынак судовых выканаўцаў, якія ў сваю чаргу паведамілі, што ў выпадку, калі будынак царквы не будзе вызвалены да наступнай серады, міліцыя прыме меры прымусовага характару.
- Судовыя выканаўцы перадалі нам ліст з інфармацыяй аб тым, што заведзена так званая выканаўчая справа, і што ў выпадку, калі мы не вызвалім наш будынак да наступнай серады, то ў чацвер а 10-й гадзіне раніцы яны пачнуць прымяняць меры прымусовага характару, а на Вячаслава Ганчарэнку могуць завесці крымінальную справу за супрацьдзеянне, – распавядае юрыст “Новага жыцця” Сяргей Луканін.

Нагадаем, што не пускаць у храм любых службовых асоб вернікі зарэгістраванай у Менску царквы “Новае жыццё” вырашылі  яшчэ ў лістападзе 2007 года ў адказ на чарговую спробу гарадскіх уладаў адабраць будынак, а спрэчка за будынак паміж рэлігійнай грамадой і Мінгарвыканкамам вялася з кастрычніка 2005 года.

Сёлета ў студзені Вышэйшы гаспадарчы суд пацвердзіў законнасць рашэння гарвыканкама аб канфіскацыі зямельнага ўчастку царквы з выкупам будынка за 37,5 мільёнаў рублёў. Сёння цягам дня ў “Новым жыцці” пройдзе пазачарговая пастарская нарада.

Спасылка

Видео