BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Трэнінг па сацыяльным прадпрымальніцтве

16.05.2009
Трэнінг па сацыяльным прадпрымальніцтве

Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр сацыяльных інавацый”  запрашае зацікаўленых у сацыяльным прадпрымальніцтве на сэмінар-трэнінг  “Школа асноваў арганізацыі і кіраваньня сацыяльным прадпрыемствам”, які ладзіцца ў Менску 29-30 траўня.

Мэта – прадставіць базавыя  веды па арганізацыі і адкрыцьці сацыяльнага прадпрыемства ў Беларусі. Арганізатары мерапрыемства прапануюць:

  • дапамогу ў распрацоўцы і фармулёўцы ідэі 
  • дапамогу ў стварэньні бізнэс-плана  
  • спецыяльны трэнінг па матывацыі
  • наступную індывідуальную працу з кожным канкрэтным бізнэс-планам.  

Удзельнікі, якія распрацавалі ўласны бізнэс-план свайго будучага прадпрыемства, могуць разлічваць на дапамогу экспертаў арганізацыі ў дапрацоўцы бізнэс-плана для прэзэнтацыі банкам, фондам, аддзелам занятасьці выканкамаў і іншым зацікаўленым арганізацыям.

Адбор удзельнікаў – на падставе запоўненых анкет.

Кожны ўдзельнік аплочвае рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 10000 рублёў, які пакрывае расходы на арэнду памяшканьня. Выдаткі на пражываньне ўдзельнікаў не аплочваюцца.

 Анкету-заяўку накіроўвайце на e-mail: csi-1@mail.ru 
Апошні тэрмін – да 25 траўня.
З пытаньнямі зьвяртайцеся па тэлефонах: 8(029)7763806 Леанід Каліценя, 8(029)2637916 Эдуард Амяльчук.

Видео