BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Паездка ў Германію для маладых журналістаў

16.05.2009
Паездка ў Германію для маладых журналістаў

Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Раў і Амбасада ФРГ запрашае маладых беларускіх журналістаў да ўдзелу ў адукацыйным візыце ў Германію на тэму “60 год ФРГ і 20 год пасля падзеньня Бярлінскага муру”.

Адукацыйны візыт мае адбыцца 22-29 чэрвеня. Ён прадаставіць журналістам магчымасьць сутыкнуцца з мінулым, сучасным і будучыняй нямецкай дзяржавы, пазнаёміцца з трансфармацыяй супольнасьці, СМІ і адукацыі для журналістаў у Германіі за апошнія гады. Запланаваны наведваньні гістарычных мясьцінаў Берліна і Брандэнбурга, рэдакцыі газэты, сустрэчы з былымі нямецкімі дыпламатамі, палітыкамі, экспертамі, журналістамі.

 

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія журналісты ва ўзросьце да 35 год, якія маюць публікацыі па тэматыцы візыту.

 

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 27 траўня.

 

Анкету дасылаць на факс                                  (017) 2703995, паштовы адрас 220116 Менск, пр-т Газеты Праўда, 11, Школа журналістыкі альбо на эл. адрас [email protected].

 

Анкета – у дадатку да “Кронікі”.

 

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Даратэі Вольф, кіраўнічкі Школы журналістыкі пра ММАЦ па тэл. (017) 207 49 72.

Видео