BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кожны трэці паляк за ўступ Беларусі ў Эўразьвяз

12.05.2009
Кожны трэці паляк за ўступ Беларусі ў Эўразьвяз
Такія дадзеныя вынікаюць з сацыялягічных дасьледаваньняў Варшаўскага інстытуту вывучэньня грамадзкай думкі, рынку і спажываньня GfK Polonia. Апытаньні праводзіліся напярэдадні пятай гадавіны далучэньня Польшчы да Эўразьвязу.

Згодна з дадзенымі GfK Polonia, прыкладна 77% палякаў задаволеныя, што належаць да 27 краін-чальцоў Зьвязу.

67%, асабліва маладыя грамадзяне, падтрымліваюць і ідэю пашырэньня ЭЗ. Сярод краін, якія павінны мець магчымасьць ўступіць у Эўрапейскі Зьвяз палякі называюць Украіну (55%), Харватыю (39%), Беларусь (31%) і Турэччыну (27 %).

Паводле GfK Polonia, каля паловы палякаў нэгатыўна ставяцца да ідэі ўвядзеньня адзінага ўраду ЭЗ і адзінага прэзыдэнта. Такая прапанова (аб замене часовага прэзыдэнцтва на сталае) апошнім часам агучваецца пераважна “старымі “эўрапейскімі краінамі. Адрозна ад “новых” сяброў ЭЗ, “старая” Эўропа выступае супраць пашырэньня Зьвязу за кошт Турэччыны, краін Міжземнамор’я і Ўсходняга партнэрства.

Спасылка

Видео