BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вондра: Беларусь можа быць дэмакратычнай

01.05.2009
Вондра: Беларусь можа быць дэмакратычнай

Так заявіў намесьнік прэм’ер-міністра Чэхіі — краіны-старшыні ЭЗ Аляксандар Вондра, выступаючы на канфэрэнцыі па пытаньнях дэмакратыі і эўрапейскай інтэграцыі ў Празе.

Паводле ягоных слоў, ні для Беларусі, ні для Ўкраіны, ні для іншых постсавецкіх краін — удзельніц “Усходняга партнэрства” няма ніякіх перашкод, каб дасягнуць таго, чаго дасягнулі былыя краіны Ўсходняга блёку за апошнія 20 гадоў.

Аднак, падкрэсьліў Вондра, “было б несвоечасова гаварыць пра іх сяброўства ў ЭЗ”, бо цяпер такога вялікага пашырэньня ЭЗ не чакаецца, і ні постсавецкія краіны, ні ЭЗ не гатовыя да гэтага.

Тым ня менш, лічыць намесьнік чэскага прэм’ера па эўрапейскіх справах, праект “Усходняе партнэрства”, які стартуе ў Празе ў наступны чацьвер, неабходны дзеля таго, каб ЭЗ усталяваў цесныя кантакты з рэгіёнам, зь якім дагэтуль такіх кантактаў ня меў”.

Спасылка

Видео