BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Правал з дывэрсіфікацыяй газу ў Эўропе

30.04.2009
Правал з дывэрсіфікацыяй газу ў Эўропе

Адказнасьць за фіяска газаправоду Skanled нясе нарвэскі ўрад. Такое меркаваньне выказаў прадстаўнік буйнейшай партыі гэтай краіны, апазыцыйнай Партыі прагрэсу – FrP.

У Польшчы Skanled лічылі адным з найважнейшых элемэнтаў у працэсе дывэрсіфікацыі паставак газу. Інвэстыцыя была складаным міжнародным праектам, у які былі задзейнічаны Нарвэгія, Данія, Швэцыя й Польшча. Учора кансорцыюм дзевяці фірмаў адмовілася ад будаўніцтва газаправоду. Паводле нарвэскай апазыцыі, гэта віна кіраўніцтва Нарвэгіі, якое перастала падтрымліваць інвэстыцыю.

Падставай камэрцыйнага праекту было, між іншым, абавязальніцтва прыватных нарвэскіх хімічных заводаў, што яны будуць купляць большую частку газу, які будзе падаваць газаправод Skanled.

Адмова заводаў ад гэтага абавязальніцтва па фінансавых матывах парушыла эканамічную акупаемасьць будаўніцтва цэлага газаправоду ў 850 кілямэтраў даўжыні.
Cпасылка

Видео