BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чэскія СМІ пра магчымы прыезд Лукашэнкі ў Прагу

23.04.2009
Чэскія СМІ пра магчымы прыезд Лукашэнкі ў Прагу
Як піша выданьне Lidové noviny, афіцыйны адказ пра тое, хто будзе прадстаўляць Беларусь на маючым адбыцца 7 траўня нефармальным саміце ЭЗ, павінен зьявіцца ў Празе на наступным тыдні.

“Беларуская апазыцыя лічыць, што Лукашэнка не адмовіцца ад шанцу ”патрэсьці руку” заходняй палітыцы”, пішуць Lidové noviny.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі з дыпляматычных колаў ЭЗ, прыбыцьцё Лукашэнкі ў Прагу ўсё ж лічыцца малаверагодным. Як падае выданьне, гэта тая пазыцыя, якая цяпер пераважае ў Брусэлі – “беларускі кіраўнік, праўдападобна, застанецца дома, інакш яго прысутнасьць у Празе стане сапраўдным “бяльмом на воку ЭЗ”.

Што да міністра замежных спраў Карэла Шварцэнбэрга, які на мінулым тыдні як прадстаўнік краіны старшыні ЭЗ уручыў Лукашэнку запрашэньне ў Прагу, то ён па-ранейшаму настойвае: гэта было запрашэньне для Беларусі, а не для Лукашэнкі. Усё было выканана ў адпаведнасьці з канцэпцыяй, выпрацаванай на нефармальнай дыпляматычнай сустрэчы ў Глыбока над Влтавай.

Тым часам галяндцы і швэды заявілі, што ў выпадку прыезду на саміт Лукашэнкі, іхныя краіны будуць прадстаўленыя ў Празе на больш нізкім за прэзыдэнцкі ўзроўні.

У сваю чаргу арганізатары сустрэчы паведамілі, што робіцца ўсё, каб у Прагу прыбылі ўсе кіраўнікі ЭЗ, пішуць Lidové noviny.

Газэта спасылаецца і на ўчорашнюю заяву беларускага міністра замежных спраў Сяргея Мартынава адносна магчымага ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў праскім саміце.

Спасылка

Видео