BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фэст экскурсаводаў на Гарадзеншчыне

17.04.2009
Фэст экскурсаводаў на Гарадзеншчыне
Каля 30 пешых экскурсій пройдуць у Гародні, Менску, Полацку і іншых гарадах краіны 18-19 красавіка ў межах «Фэсту экскурсаводаў».Фэст ладзіцца з нагоды сьвяткаваньня ў Беларусі 18 красавіка Міжнароднага дня помнікаў і мясьцінаў, які будзе адзначацца ўжо 26-ы раз па ініцыятыве ЮНЭСКА. Экскурсіі будуць праводзіць як прафэсыйныя экскурсаводы, так і выкладчыкі гісторыі, дасьледчыкі пэўнай эпохі, тэматыкі ці рэгіёна.

     У Гародні і вобласьці 18 красавіка адбудуцца наступныя «падарожжы»:

     1. Помнікі і славутыя мясьціны старадаўняга мястэчка Дварэц у Воранаўскім р-не, збор у 10.00, каля касьцёла.

     2. Экскурсія па Наваградку, пачатак 10.30, каля Краязнаўчага музея

     3. Экскурсія па Старой Гародні: месца сустрэчы каля помніка Вітаўту Вялікаму паміж Старым і Новым замкамі ў 11.50, экскурсавод Тацьцяна Казак.

     Паводле http://t-styl.info

Видео