BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вялікдзень для хворых дзетак

17.04.2009
 Вялікдзень для хворых дзетак
Грамадзкая дабрачынная арганізацыя “Гарадзенкі дзіцячы хоспіс” сумесна з ААТ “Малочны мір” і Праваслаўнай Царквой ладзіць 20 красавіка дабрачыную акцыю “Дзень Велікодны”.

  У гэты дзень прадстаўнікі хоспіса, гарадзенскага малочнага завода і сьвятар айцец Сергій наведаюць 10 сем’яў, у якіх выхоўваюцца цяжка і невылечна хворыя дзеці. Бацькам і дзецям распавядуць пра традыцыі святкаваньня Вялікадня, будзе арганізаваны малебен.

     Для хворых дзяцей і іх семьяў – гэта цудоўная магчымасць адчуць сваю прыналежнасць да вялікага свята, прыемна пабавіць час у кампаніі дабразычлівых людзей.

     Па пытаньнях правядзеньня акцыі, а таксама дзейнасці хоспіса зьвяртайцеся да Адар’і Гуштын, PR-мэнэджэра ГДА “Гарадзенскі дзіцячы хоспіс” па тэлефонах: +37529 58-81-741 (МТС), +37525 972-37-64 (life:), е -mail: [email protected]

     Паводле http://t-styl.info

Видео