BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

МВФ займеў сталага прадстаўніка ў Беларусі

14.04.2009
МВФ займеў сталага прадстаўніка ў Беларусі
Міжнародны валютны фонд пасьля чатырохгадовага перапынку аднавіў у Беларусі пасаду свайго сталага прадстаўніка. Ім стала Натальля Калядзіна, якая раней працавала старшым эканамістам Эўрапейскага дэпартамэнту МВФ, паведмаляе БелаПАН.

Улады Беларусі прапанавалі аднавіць дзейнасць сталага прадстаўніка, а штуршком да прыняцьця МВФ такога рашэньня стала падпісаная з афіцыйным Менскам праграма крэдыту stand-by на 2,46 мільярдаў даляраў ЗША.

З 29 красавіка па 13 траўня ў Менску будзе працаваць місія МВФ па аглядзе праграмы, што рэалізуецца беларускімі ўладамі. Групу экспэртаў узначаліць Крыстафер Джарвіс — новы кіраўнік місіі фонду па Беларусі.

Па выніках візыту місія прадставіць справаздачу ў штаб-кватэры МВФ у Вашынгтоне, затым яе абмяркуе Рада дырэктараў МВФ. Толькі пасьля гэтага будзе прынята рашэньне аб выдзяленьні або адмове ў выдзяленьні наступнага транша стабілізацыйнага крэдыту.

Спасылка
Видео