BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінск едзе кіраўнік МЗС Чэхіі - краіны, якая зараз старшынствуе ў ЕС

08.04.2009
У Мінск едзе кіраўнік МЗС Чэхіі - краіны, якая зараз старшынствуе ў ЕС
На 16‑17 красавіка запланаваны візіт у Мінск Карла Шварцэнберга — кіраўніка МЗС Чэхіі, якая зараз старшынствуе ў ЕС.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс‑службе МЗС Чэхіі. Праграма візіту рыхтуецца. У кастрычніку 2008 году МЗС Чэхіі заявіла пра жаданне пашырыць кантакты з афіцыйным Мінскам з улікам гатоўнасці беларускага кіраўніцтва рухацца па шляху дэмакратыі.

Пры канцы кастрычніка 2008 г. у Беларусі знаходзіўся намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Томаш Пояр. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі афіцыйых структур і лідэрамі АДС.

Міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг (поўнае імя - Kaрл Ёганес Ёзэф Норберт Фрыдрых Антоній Враціслаў Мена фон Шварцэнберг) раней заяўляў, што пытанне запрашэння Лукашэнкі на ўстаноўчы саміт праграмы «Ўсходняе партнёрства» застаецца адкрытым і залежыць ад таго, як «сябе павядзе» беларускі лідэр і «як будзе развівацца сітуацыя ў Беларусі». У прыватнасці, адзначыў К.Шварцэнберг, прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі створыць «вялікія складанасці для Беларусі» ў стасунках з Еўрасаюзам.

Шварцэнберг сустракаўся з беларускім калегам Сяргеем Мартынавым у рамках двух сустрэч у фармаце «тройкі» ў кастрычніку 2008 г. (Люксембург) і ў сутдзені 2009 году (Брусель).

Cпасылка

 

 

Видео