BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

НАВІНЫ Нарвэгія змагаецца зь беспрацоўем

08.04.2009
  НАВІНЫ  Нарвэгія змагаецца зь беспрацоўем
Нарвэскія ўлады рыхтуюць праграму, якая будзе заахвочваць палякаў і эмігрантаў іншых нацыянальнасьцяў, што засталіся ў Нарвэгіі бяз працы, каб яны вярталіся ў свае краіны.

Сярод беспрацоўных Нарвэгіі грамадзяне краінаў Эўразьвязу складаюць ужо 10%. Колькасьць палякаў, якія атрымліваюць сацыяльную дапамогу па беспрацоўю, цягам апошняга году павысілася ў пяць разоў.

Як даведалася Польскае радыё, нарвэскія ўлады распрацоўваюць сыстэму доўгатэрміновых стыпэндыяў, якія будуць выплочвацца жадаючым вярнуцца ў краіну свайго паходжаньня й там вучыцца. Ідэя заключаецца ў тым, каб актыўныя й мабільныя людзі, якім трохі не пашанцавала з працаю, маглі перакваліфікавацца й атрымаць новую прафэсію, на якую ёсьць запатрабаванасьць на рынку працы.

Спасылка

Видео