BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гранты на супрацоўніцтва ў галіне культуры

03.04.2009
Гранты на супрацоўніцтва ў галіне культуры
Грантавы спабор Эўразьвязу: “Супрацоўніцтва ў галіне культуры” ладзіцца ў межах часткі 1.3 праграмы “Культура 2007-2013 “Праекты супрацоўніцтва з трэцімі краінамі (Cooperation Projects with Third countries)”. Краіны-удзельніцы ў 2009 годзе: Беларусь, Арменія, Грузія, Малдова, Эгіпет, Іярданія, Туніс, Палестына.

     Партнэрамі могуць быць:  
- краіны-сябры Эўразьвязу;  
- сябры Эўрапейскай Эканамічнай Супольнасьці: Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія; 
- краіны-кандыдаты ў Эўразьвяз (Харватыя, Турцыя, Македонія) і Сэрбія.

     Мэты праекту: 
•    падтрымка міжкультуранга дыялёгу; 
•    падтрымка транснацыянальнае мабільнасьці асобаў, якія працуюць у галіне культуры; 
•    дапамога міжнароднаму звароту твораў мастацтва і мастацкіх вырабаў.

     Арганізацыі, якія падаюць заяву на ўдзел, мусяць адпавядаць наступным крытэрам: 
- зьяўляцца публічнай ці прыватнай арганізацыяй, якая мае юрыдычны статус і чыя дзейнасьць засяроджаная ў галіне культуры; 
- мець рэгістрацыю ў адном з азначаных вышэй дзяржаваў; 
- арганізатары культурнай дзейнасьці могуць узяць удзел у праекце пры ўмове, што яны займаюцца некамэрцынай дзейнасьцю.

     У праекце мусяць браць удзел мінімум тры заяўнікі мінімум з трох краінаў-партнэраў (сяброў Эўразьвязу), якія супрацоўнічаюць мінімум з адной «трэцяй краінай» у галіне культуры. Ня меней за 50% дзейнасьці мусіць ладзіцца ў гэтай «трэцяй краіне». Праекты ня могуць складацца выключна з утварэньня й вядзеньня інтэрнэт-сайтаў, з выдавецтва газэтаў ды часопісаў, з арганізацыі канфэрэнцыяў і сустрэчаў ці з дасьледчай дзейнасьці.

     Мінімальная працягласьць пректу — 24 месяцы.

     Мінімальны грант — 50 тысяч эўра, максымальны — 200 тысяч эўра. Падтрымка Эўразьвязу — максымум 50%  выдаткаў.

     Апошні тэрмін падачы заявак на суфінансаваньне праектаў – 1 траўня.

     Больш падрабязную інфармацыю (на ангельскай мове) глядзіце на вэб-пляцоўцы: http://eacea.ec.europa.eu/ culture/index_en.htm

     Паводле рассылкі belngo.info

Видео