BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Дыялёг Эўразьвяз-Беларусь: пералом ці захаваньне статуса кво?”

03.04.2009
“Дыялёг Эўразьвяз-Беларусь: пералом ці захаваньне статуса кво?”
У варшаўскай фундацыі імя Стэфана Баторыя адбываецца канфэрэнцыя пад назвай “Дыялёг Эўразьвяз-Беларусь: пералом ці захаваньне статуса кво?”. Удзел у канфэрэнцыі прымаюць беларускія ды польскія дзеячы няўрадавых арганізацый, віцэ-міністар замежных справаў Польшчы Анджэй Крэмэр ды дэпутат Сэйму Робэрт Тышкевіч.

Удзельнікі канфэрэнцыі спрабуюць ацаніць апошнія 6 месяцаў дыялёгу паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, а таксама выбраць плян дзеяньняў на наступныя месяцы. Паводле прысутных, у апошнія паўгады надзвычайнага пералому ў палітыцы Беларусі не адбылося, не заўважаны асаблівыя крокі і ў дэмакратызацыі грамадзтва. Аднак пазытыўна была ўспрынята мажлівасьць афіцыйных перамоваў паміж Менскам і Брусэлям. Пры гэтым было падкрэсьлена, што пры дыялёгу зь Беларусьсю неабходна выпрацаваць канкрэтную “дарожную мапу” з дакладнымі ўмовамі, якія павінен выканаць Менск.

Спасылка

Видео