BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Школа абароны правоў чалавека

13.03.2009
Школа абароны правоў чалавека
Навучаньне на тэму “Грамадзкія кампаніі і судовая абарона правоў чалавека” для прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці ладзіцца з 9 да12 красавіка ў Чарнігаве.Арганізатары - Беларускі Хэльсынскі Камітэт і Чарнігаўскі грамадзкі камітэт абароны правоў чалавека.

     У праграме школы лекцыі на наступныя тэмы: правы чалавека, дэмакратыя, дзеяньні НГА ў абарону грамадзкіх інтарэсаў, нацыянальная судовая сыстэма, практыка і асаблівасьці працы, досьвед разьвіцьця дэмакратыі і правоў чалавека ва Ўкраіне. У мерапрыемстве возьмуць удзел экспэрты ўкраінскіх, беларускіх, дацкіх арганізацый, адбудзецца сустрэча з суддзямі Чэскай Рэспублікі.

     Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка.

     Заяўкі на ўдзел прымаюцца на эл. адрас [email protected]. Рэкамендацыйныя лісты вітаюцца.

Видео