BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабарончая Канфэрэнцыя

13.03.2009
Праваабарончая Канфэрэнцыя
Сакратарыят міжнароднай сеткі Дамоў Правоў Чалавека – Human Rights House Foundation абвяшчае Міжнародную Канфэрэнцыю “Прымяненьне міжнароднага права ў праваабарончай практыцы”.Мэта канфэрэнцыі – азнаямленьне з магчымасьцямі прафэсыйнага выкарыстаньня ў праваабарончай практыцы прынцып верхавенства права праз прымяненьне нормаў міжнароднага права.

     Сэсіі ( тэарэтычныя, практычныя заняткі і дыскусіі) будуць адбывацца раз на 2 месяцы. Працягласьць першай – 7 дзён, астатніх – 3 дні (пятніца, субота, нядзеля). Паміж сэсыямі ўдзельнікі мусяць выконваць вялікі аб’ём дамашніх заданьняў з падрыхтоўкай пісьмовых работ.

     Працоўная мова – руская.

     Папярэднія тэрміны сэсый.

     3 – 9 траўня , Украіна

     25 – 27 чэрвеня, Літва

     21 – 23 жніўня, Літва

     16 – 18 кастрычніка, Беларусь

     18 – 20 сьнежня, Літва

     Люты 2010 года

     Сакавік 2010 года

      Усе выдаткі, актрамя медычнай страхоўкі – за кошт арганізатараў.

      Апошні тэрмін падачы дакументаў на ўдзел – 31 сакавіка.

      Дакумэнты і пытаньні прымаюцца на эл.пошту:  internationallawinadvocacy@ gmail.com

     Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://humanrightshouse.org/ noop/file.php?id=10275 ( Information and application form (in Russian)).

Видео