BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Візыт Бэніты Фэрэра-Вальднэр у Беларусь адкладзены

11.03.2009
Візыт Бэніты Фэрэра-Вальднэр у Беларусь адкладзены
МЗС Беларусі паведаміла пра перанос візыту ў Менск эўракамісара ў пытаньнях зьнешніх сувязяў і палітыкі добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр.

Плянавалася, што Фэрэра-Вальднэр прыедзе ў Менск 12 сакавіка, сустрэнецца з А.Лукашэнкам, зь міністрам замежных спарваў С.Мартынавым, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыйнымі палітыкамі ды зробіць публічны выступ у гатэлі “Эўропа”. Прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску ўжо рассылала запрашэньні на сустрэчы з эўракамісарам.

Цяпер паведамляецца, што візыт адбудзецца ў сярэдзіне красавіка.

Cпасылка

Видео