BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Больш рэформаў, менш вязьняў

10.03.2009
Больш рэформаў, менш вязьняў
12 і 13 сакавіка зьбіраецца правесьці ў Беларусі камісар Эўразьвязу Беніта Вальднэр. Выступаючы ў Каралеўскім інстытуце міжнародных дачыненьняў у Лёндане яна заявіла ўчора, што чакае ад Беларусі больш палітычных рэформаў.

За апошні месяц гэта будзе другі візыт у Беларусь высокага брусэльскага чыноўніка. У лютым Менск наведаў вярхоўны прадстаўнік у пытаньнях агульнай зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Эўразьвязу, Генэральны сакратар Рады Эўразьвязу Хавіер Саляна.

Як лічыць эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр, Эўразьвяз “знайшоў магчымасьці наблізіць да сабе Беларусь, і хацеў бы зрабіць шмат чаго”.

Гаворачы пра верагоднасьць удзелу Беларусі ў праграме “Усходняе партнэрства”, Фэрэра-Вальднэр падкрэсьліла, што “дзеля таго, каб гэта адбылося, ЭЗ хацеў бы бачыць больш палітычных рэформ”. Цяпер, лічыць яна, гэты працэс у краіне можна вызначыць словамі  “два крокі наперад, адзін крок назад” . Паводле эўракамісара, прэзыдэнту Лукашэнку трэба балянсаваць паміж падтрыманьнем добрых дачыненьняў з традыцыйным саюзьнікам – Расеяй і распрацоўкай эфэктыўных сувязяў з Захадам, асабліва росту цэнаў на расейскія энэрганосьбіты.

Як заявіла Бэніта Фэрэра-Вальднэр, у ЭЗ задаволеныя тым, што ў свой час у Беларусі былі вызваленыя палітзьняволеныя, аднак, зь іншага боку, у ЭЗ ня ўпэўненыя, што неўзабаве ў гэтай краіне ня будуць затрыманыя ці арыштаваныя чарговыя крытыкі уладаў.

“Зь іншага боку, зазначыла Фэрэра-Вальднэр, некаторыя няўрадавыя арганізацыі ўжо зарэгістраваныя, некаторыя апазыцыйныя газэты цяпер могуць друкавацца. Усё гэтыя добрыя крокі, аднак мы хацелі б бачыць больш сыстэмных зьменаў”

Як заявіла эўракамісар, ужо на наступным тыдні краіны-сябры ЭЗ павінны прыняць канчатковую вэрсію праграмы “Усходняе партнэрства”.

Спасылка

Видео