BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Усходняе Партнерства павінна быць праактыўнай стратэгіяй Эўразвязу

04.03.2009
Усходняе Партнерства павінна быць праактыўнай стратэгіяй Эўразвязу

Такое меркаване было сфармулявана групай беларускіх экспертаў пад час візіту ў Брусель. 2-5 сакавіка эксперты кансорцыюма eurobelarus.info па запрашэнні Брусельскага офісу фонда Генрыха Бёля  наведалі з нефармальным візітам  сталіцу Еўразвязу. Беларускія экспэрты сустрэліся з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі, дэпутатамі дэлегацыі Еўрапейскага Парламенту па адносінах з Беларуссю.

У закрытым фармаце lunch debate прайшла сутрэча, на якой прысутнічалі супрацоўнікі Еўрапейскай камісіі, прадстаўнікі шэрагу еўрапейскіх фондаў і аналітычных цэнтраў. Асноўнае пытанне, вынесенае ў назву дэбатаў, тычылася эфектыўнасці палітыкі Еўразвязу ў адносінах да Беларусі.  Дэбаты распачаліся з уступных прэзентацыяў беларускіх экспертаў. На думку Уладзіслава Вялічкі, старшыні Міжнароднага кансорцыюма па еўрапейска-беларускім супрацоўнітве НДА і каардынатара сайта eurobelarus.info, змены ў еўрапейска-беларускіх адносінах у 2008 годзе адкрылі новыя магчымасці для беларускай грамадзянскай супольнасці. Але скарыстацца гэтымі магчымасцямі мажліва толькі пры ўмове яе рэальнага ўключэння ў працэс еўрапейска-беларускага дыялогу.

Андрэй Ягораў, эксперт Агенцыі Гуманітарных Тэхналёгіяў, адзначыў, што Усходняе Партнерства можа стаць пляцоўкай для распрацоўкі новай стратэгіі Еўразвязу, - як для Беларусі, так і для краін рэгіёну. Сёння Еўропе патрэбная новая пра-актыўная дактрына знешніх адносінаў, без якой усе палітычныя захады і надалей будуць неэфектыўнымі. У распрацоўку гэтай дактрыны павінны быць уключаныя і беларускія інтэлектуальныя рэсурсы, лічыць эксперт.

Таццяна Пашэвалава, прадстаўнік ГА “Цэнтр сацыяльных іннавацыяў” і эксперт мерапрыемстваў Еўрапейскай камісіі па падтрымцы супрацоўніцтва беларускіх НДА і мясцовых уладаў, акцэнтавала ўвагу на праблемным характары беларускага пытання для еўрапейскай палітыкі, неабходнасці сур’езных даследванняў сітуацыі Беларусі. Без гэткага падыходу адэкватную і эфектыўную палітыку не выбудаваць. Імітацыя дэмакратычных зменаў замест зменаў рэальных - гэта ўласьцівасьць усіх постсавецкіх палітычных рэжымаў. Каб не патрапіць чарговым разам у гэтую пастку, неабходна забяспечыць адэкватныя механізмы грамадскага кантролю і ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў працэсе пакуль яшчэ віртуальнай беларускай лібералізацыі. 

На сустрэчы з прадстаўнікамі дэлегацыі Еўрапейскага Парламенту па адносінах з Беларуссю былі паднятыя актуальныя пытанні ўдзелу Беларусі ў ініцыятыве Усходняга Партнерства і працягу часовай адмены некаторых санкцыяў. Ці варта надаваць Беларусі статус поўнага партнерства? Ці мэтазгодна запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі да ўдзелу ў саміце Ўсходняга Партнерства? – былі пастаўленыя дэпутатамі пытанні. Пазыцыя беларускага боку была агульнай у адносінах да таго, што Беларусь не можа быць выключаная з Усходняга Партнерства, але ж канкрэтныя формы і механізмы гэтага ўдзелу, як і фармат самога Усходняга Партнерства, мусяць быць дадаткова скарэктаваныя. Вяртанне санкцыяў не было б эфектыўным крокам, - адзначылі эксперты з Беларусі. Еўрапейскія структуры мусяць звяртаць увагу не толькі на рэакцыі беларускага кіраўніцтва, але і на тыя спадзяванні і перспектывы, якія беларуска-еўрапейскае супрацоўніцтва адкрывае для беларускага грамадства.

Видео