BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь у чарговы раз аднаўляе перамовы з IKEA

04.03.2009
Беларусь у чарговы раз аднаўляе перамовы з IKEA
Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, канцэрн “Беллеспаппрам” і швэдзкая кампанія ІКЕА аднаўляюць перамовы па арганізацыі ў Беларусі сумеснай дрэваперапрацоўчай  вытворчасьці, заявіў днямі міністар лясной гаспадаркі Беларусі Пётр Сямашка.

Швэдаў цікавіць разьмяшчэньне ў Беларусі буйнога прадпрыемства з гадавым аб’ёмам спажываньня 0,8-1 млн кубамэтраў драўніны ў год. З падобнай прапановай да беларускіх уладаў ІКЕА зьвярнулася яшчэ ў 1998 годзе, аднак урад прыйшоў да высновы, што разьмяшчэньне ў краіне буйной вытворчасьці нэгатыўна адаб’ецца на эканоміцы. ІКЕА была гатовая інвэставаць у эканоміку Беларусі 25 млн. даляраў. Але ў выніку шэрагу разнагалосьсяў на перамовы са швэдамі быў накладзены мараторый.
 
Беларускія чыноўнікі занепакоеныя, што ў выпадку разьмяшчэньня вытворчасьці ІКЕА ў Беларусі, яна можа скласьці канкурэнцыю канцэрну “Беллеспаппрам”. 

Спасылка

Видео