BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску прайшла сесія Міжнароднай Студэнцкай Школы правоў Чалавека

27.02.2009
У Мінску прайшла сесія Міжнароднай Студэнцкай Школы правоў Чалавека

20-21 лютага ў Мінску праходзіла чарговая сесія Міжнароднай Студэнцкай Школы Правоў Чалавека/правоў студэнтаў, арганізатарамі якой сталі «Студэнцкая Рада» (Мінск), «Моладзевы Праваабарончы Рух» (МПД, Расія) і Міжнародная сетка па правах студэнтаў.

У двухдзённым семінары-«сесіі» прымалі ўдзел 25 маладых людзей з Мінска, іншых гарадоў Беларусі, Кіева, Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Трэнерам семінара быў ганаровы прэзідэнт МПД, эксперт Савета Еўропы, кансультант Маскоўскай Хельсінкскай Групы Андрэй Юраў. Экспертамі сталі Вікторыя Громава — эксперт Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў і Зміцер Макараў — са-каардынатар Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў.

Яфімава Лізавета, каардынатар мінскай сесіі Міжнароднай Студэнцкай Школы Правоў Чалавека/правоў студэнтаў: «Я вельмі рада, што Студэнцкая Школа, нарэшце, прайшла ў Мінску, у сталіцы Беларусі. Насуперак усім прадузятасцям аб тым, што ў Беларусі такія мерапрыемствы праводзіць небяспечна і рызыкоўна, мы давялі, што гэта магчыма. Мы плануем і далей арганізоўваць падобныя Школы ў Беларусі.
На здзіўленне запрошаным экспертам з МПД, каманда ўдзельнікаў Школы была адной з самых лепшых. Гэта для нас не малаважна і кажа аб тым, што патэнцыял беларускай моладзі ў галіне праваабароны высокі, і, што, прыклаўшы яшчэ больш высілкаў, у нас можа з'явіцца новае пакаленне маладых праваабаронцаў».

Набор удзельнікаў Міжнароднай Студэнцкай Школы Правоў Чалавека/правоў студэнтаў вядзецца стала, а фармаванне групаў для навучання адбываецца па меры паступлення заявак. Падрабязней аб умовах удзелу можна даведацца, напісаўшы ліст каардынатарам Школы або на сайце Школы.

e-mail: [email protected]
site: http://www.inthrschool.org/ node/73

Паводле: http://community.livejournal. com/studrada/
Видео