BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Падручнік па абароне дрэваў

26.02.2009
Падручнік па абароне дрэваў
Рыхтуецца да друку дапаможнік “Захаваем жыцьцё дрэвам. Грамадзкі ўдзел”. Адным з аўтараў кнігі зьяўляецца гарадзенка Алена Вінчэўская.

Выданьне будзе ўтрымліваць інфармацыю аб кампетэнцыях органаў дзяржаўных уладаў адносна вырубкі і насаджэньня дрэваў і Закон РБ аб расьлінным сьвеце. Таксама складальніца плянуе зьмясьціць узоры зваротаў і адказаў на прыкладзе кампаніі па абароне дрэваў у Гародні. Дапаможнік адрасаваны людзям, якія хочуць абараніць зялёныя насаджэньні ў сваёй мясцовасьці або ўнесьці прапановы па вырашэньні гэтай праблемы, а таксама грамадзкім актывістам.

Дапаможнік будзе выдадзены напрыканцы чэрвеня.

Паводле www.t-styl.info

Видео