BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нефармальная школа адукатараў запрашае

26.02.2009
Нефармальная школа адукатараў запрашае
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў абвяшчае набор на ўдзел у Нефармальнай школе адукатараў.

     У межах навучаньня ладзяцца:

     - арыентацыйны сэмінар-трэнінг для лідэраў навучальных гурткоў (нефармальная адукацыя дарослых і роля ў ёй навучальных гурткоў (сакавік);

     - тэматычны сэмінар прысьвечаны аднаму з 6-ці накірункаў дзейнасьці навучальных гурткоў: сям’я, гендэрныя асьпекты, правы чалавека, прафэсыйнае разьвіцьцё, культура Беларусі, экалёгія (красавік);

     - 2 сэмінары прысьвечаныя актуальным для лідэраў навучальных гурткоў тэмам і праблемам (травень, кастрычнік);

     - правядзеньне ўдзельнікамі 1-2 навучальных гурткоў (лета);

     - аднадзённы сэмінар па праектным мэнэджмэнце (верасень);

     - напісаньне і рэалізацыя асабістага міні-праекта (восень);

     - выстава па выніках міні-праектаў (сьнежань).

      Вы атрымаеце магчымасьць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, даведацца пра новыя формы працы з групамі, пазнаёміцца бліжэй з дзейнасьцю грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама знайсьці пляцоўку для рэалізацыі асабістых адукацыйных задумак і мараў.

      Усе ўдзельнікі Школы адукатараў, якія будуць прымаць  актыўны ўдзел напрацягу ўсяго году, атрымаюць сертыфікат.

      Арыентацыйныя сэмінары-трэнінгі для Гомельскай, Магілёўскай, Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей запланаваныя на 28-29 сакавіка.

      Адбор удзельнікаў ладзіцца па выніках разгляду заяваў на ўдзел.

      Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел – да 8 сакавіка.

      Заявы на ўдзел ад жыхароў Гарадзеншчыны прымаюцца на электронны адрас: [email protected] .

 

Видео