BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзьверы ў дыпляматыю для падлеткаў

26.02.2009
Дзьверы ў дыпляматыю для падлеткаў
У межах спабору «Дзьверы ў дыпляматыю» падлеткам ва ўзросьце ад 13 да 18 гадоў прапаноўваецца ствараць вэб-сайты, якія паказваюць важнасьць глябальных пытаньняў і дыпляматыі.Заяўкі на ўдзел у спаборніцтве 2009 года ўжо прымаюцца.

     Апошні тэрмін прадастаўленьня праектаў – да 15 сакавіка.

     Пераможцы будуць абвешчаныя 21 траўня. 
Зарэгістравацца для ўдзелу можна да 28 лютага на вэб-пляцоўцы па адрасе: 
.
http://www.globalschoolnet. org/gsndoors/timeline.cfm .

     Спабор «Дзьверы ў дыпляматыю» ладзіцца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША 
сумесна з Global SchoolNet Foundation, некамерцыйнай праграмай 
дыстанцыйнага навучаньня, якая базуецца ў Каліфорніі.

     Штогод галоўны прыз прысвойваецца адной камандзе школьнікаў са Злучаных Штатаў і аднаму замежнаму калектыву.

     Больш падрабязная інфарамацыя – на вэб-пляцоўцы Global SchoolNet Foundation: 
http://www.globalschoolnet. org/gsndoors/aglance.cfm

     Паводле рассылкі nastaunik.info

Видео