BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Спабор адукацыйных выданьняў

25.02.2009
Спабор адукацыйных выданьняў
Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускай школы” з мэтай пашырэньня выпуску газэт і часопісаў, якія выхоўваюць грамадзянскія пачуцьці, ладзіць спабор адукацыйных друкаваных выданьняў. У ім могуць прымаць удзел газэты, часопісы і інш., што выпускаюцца пераважна па-беларуску як у адукацыйных установах (школах, факультэтах і г.д.), апрача афіцыйных газэт у сярэдніх спецыяльных установах і ВНУ, так і незалежна ад іх. Выданьні павінны быць асьветнай тэматыкі (адукацыйныя, краязнаўчыя і г.д.), скіраваныя на выхаваньне грамадзянскіх пачуцьцяў, нацыянальнай сьвядомасьці.

      На адрас аргкамітэта (220029 Мінск-29, а/с 64) дасылаецца (ці даносіцца) ня меньш за два нумары, пажадана разам з кароткай прэзэнтацыяй выданьня, выкананай ў электронным варыяньце, аб’ёмам да адной старонкі А4, шрыфт 19 пунктаў, якая можа быць выкарыстана ў часопісе “Летапіс ТБШ”. У прэзэнтацыі – сьціслы расповед пра газэту, брашуру, асобныя матэрыялы, фотаздымкі.

     Апошні тэрмін – да 20 сакавіка.

     Журы ТБШ у красавіку ўганаруе дыплёмамі ўсе годныя выданьні і вызначыць зь іх тры пераможцы, якія будуць асобна адзначаны.

     Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8029–7520821.

     Паводле www.nastaunik.info
Видео