BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Хаўер Салана добра ацэньвае працу беларускай апазыцыі

25.02.2009
Хаўер Салана добра ацэньвае працу беларускай апазыцыі
Аб намеры працягваць працу зь беларускай апазыцыяй заявіла прэс-сакратар Хаўера Саланы Крысьціна Галах 24 лютага на сустрэчы з журналістамі зь Беларусі, Украіны, Расеі й Малдовы ў Брусэлі. "Абсалютна ясна, што ЭЗ ня толькі паважае, але й шырока вітае дзеяньні палітычных лідэраў апазыцыі ў Беларусі, якія вялі вельмі цяжкую палітычную барацьбу", — сказала прэс-сакратар генэральнага сакратара Рады ЭЗ Хаўера Саланы, які 19 лютага наведаў Менск.

Паводле слоў К.Галах, Х.Салана ацэньвае свой візыт у Беларусь як "добры" і адзначае пэўныя пазытыўныя зрухі ў выкананьні краінай умоваў ЭЗ. Канчатковае рашэньне наконт уключэньня Беларусі ў ініцыятыву ЭЗ "Усходняе партнэрства" будзе прынята 19—20 сакавіка на саміце Эўразьвязу ў Брусэлі.

Прадстаўнік Х.Саланы зазначыла, што ўдзел Беларусі ў праекце не павінен выклікаць нэгатыўную рэакцыю Расеі. "Расея можа толькі выйграць ад паляпшэньня адносінаў паміж Беларусьсю й ЭЗ, таму што добрыя адносіны — гэта тое, што дазваляе выйграць усім", — сказала прэс-сакратар Х.Саланы.

Cпасылка

Видео