BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эўрапейскі суд абвінаваціў Польшчу ў абмежаваньні свабоды слова

25.02.2009
Эўрапейскі суд абвінаваціў Польшчу ў абмежаваньні свабоды слова
Суд па правох чалавека ў Страсбурзе асудзіў Польшчу за абмежаваньне свабоды слова. Са скаргай у суд зьвярнуўся выдавец лякальнага выданьня „Kolbudzkie ABC”, журналіст Яцак Длугалэнцкі. Польскі суд прызнаў яго вінаватым у абразе палітыка. Цяпер польская дзяржава павінна заплаціць Длугалэнцкаму 3 тыс. эўра кампэнсацыі за маральны ўрон.

У 1998 годзе ў часопісе, які выдаецца ў мястэчку Калбуды ля Гданьску, быў надрукаваны артыкул, аўтар якога крытыкаваў былога войта гміны ў негаспадарлівасьці. Справа адбылася напярэдадні выбараў у мясцовае самакіраваньне, у якіх прымаў удзел згаданы войт. Журналіста абвінавацілі ў абразе палітыка і ў стварэньні дрэннай рэпутацыі. Суд прысудзіў Яцаку Длугалэнцкаму штраф і пакрыцьцё коштаў судовага працэсу. Прысуд пацьвердзілі й іншыя судовыя інстанцыі Гданьску. 

З рашэньнем польскіх судзьдзяў не пагадзіўся Эўрапейскі суд па правох чалавека. У Страсбурзе прыйшлі да высновы, што артыкул пра негаспадарлівасьць войта быў напісаны ўзважліва. На думку эўрапейскіх судзьдзяў, артыкул Длугалэнцкага быў элемэнтам публічнай дыскусіі. “Спагнаньне польскага суду прымусіла журналіста выкарыстоўваць аўтацэнзуру”, – гаворыцца ў рашэньні Эўрапейскага суду па правох чалавека.

Cпасылка

Видео