BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Стыпендыі Каледжаў міжнароднай супольнасьці

25.02.2009
 Стыпендыі Каледжаў міжнароднай супольнасьці
Адборачная камісія Камітэту Каледжаў міжнароднай супольнасьці ладзіць чарговы спабор на атрыманьне стыпендый для навучаньня з 2009/10 н. г. ў наступных каледжах: -Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі (United World College of the Adriatic);

                                       -Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі (Red Cross Nordic United World College).

Навучаньне ў Каледжах міжнароднай супольнасьці (United World Colleges, UWC) вядзецца па сыстэме Міжнароднага бакалаўрыята (International Bacalaureat Organization, IBO), на ангельскай мове, тэрмін навучаньня – 2 гады. Па выніках навучаньня ладзіцца іспыт на атрыманьне дыплёму, які дае магчымасьць працягнуць навучаньне ва ўнівэрсытэтах большасьці краінаў сьвету.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасьня 2009 г. Спабор ладзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам неабходна даслаць заявы, дакументы і эсэ на тэму "Школа маёй мары" на эл. адрас [email protected]

Апошні тэрмін – да 27 сакавіка.

Падрабязную абвестку і прыклад эсэ моэна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://svetlahorsk.belarda. org/index.php?ent=6

 

Видео