BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мікрагранты ад Чэскага ўраду

25.02.2009
 Мікрагранты ад Чэскага ўраду
Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае спабор праектаў на мікрагранты па праграме “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і інфармаванасьці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”. Мэты праграмы: актывізацыя грамадзкай дзейнасьці ў рэгіёнах, далучэньне новых людзей да грамадзкай дзейнасьці, прапагандаваньне каштоўнасьцяў, зьвязаных з правамі чалавека.

      Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасьці і навізьне праектаў. Удзельнічаць у спаборы могуць грамадзкія арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднаньні. Сярэдняя сума грантаў – да 2500 эўра.

     Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць між сабой. Рэалізацыя і справаздачнасьць праекту - да 15 кастрычніка.

     Заявы прымаюцца на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.

     Заява мусіць утрымліваць наступную інфармацыю:

     I. Агульная інфармацыя

     1. Назва праекту

     2. Назва арганізацыі

     3. Кіраўнік праекту

     4. Кантактныя зьвесткі (адрас, эл. пошта, тэлефон, Skype)

     5. Рэгіён

     6. Сума гранту

     7. Раней рэалізаваныя праекты і іх спонсары

     8. Тэрмін рэалізацыі праекту

     II. Апісаньне праекту (ня болей за старонку A4)

     III. Мэта

     IV. Мэтавая група

     V. Плян дзеяньняў

     VI.Праектная група

     VII.Чаканыя вынікі і ўстойлівасьць праекту пасьля сканчэньня фінансаваньня

     VIII. Часавы графік

     Каштарыс (паводле магчымасьці ў Excel)

     Апошні тэрмін падачы заяваў – 17 сакавіка.

     Заяву трэба даслаць на эл.адрас [email protected] .

Видео