BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Менск разьлічвае на польскія інвэстыцыі

23.02.2009
Менск разьлічвае на польскія інвэстыцыі

У Менск прыбыла дэлегацыя польскага ўраду і дзелавых колаў на чале з віцэ-прэм’ерам ураду Польшчы Вальдэмарам Паўлякам.

Намесьнік кіраўніка ураду Беларусі Андрэй Кабякоў, вітаючы польскую дэлегацыю, заявіў, што беларускі бок зацікаўлены разьвіваць інвэстыцыйнае супрацоўніцтва з Польшчай і прыцягваць польскі капітал ў беларускую эканоміку.

Кабякоў нагадаў, што Беларусь праводзіць лібэралізацыю сваёй эканомікі і да канца 2010 году хоча прыватызаваць 500 дзяржаўных прадпрыемстваў. У часе гэтай кампаніі афіцыйны Менск разьлічвае на выкарыстаньне польскага досьведу і тэхнічнай дапамогі ў галіне прыватызацыі.

Вальдэмар Паўляк у сваю чаргу зьвярнуў увагу на супрацоўніцтва двух краінаў у галіне энэргетыкі. Ён заявіў, што ў цяперашніх крызісных умовах важныя перш за ўсё кантакты прадпрымальнікаў. Паўляк дадаў, што разьлічвае на пашырэньне такіх кантактаў.

Таваразварот паміж Беларусьсю і Польшчай у 2008 годзе склаў каля трох мільярдаў даляраў. Польшча зьяўляецца пятай, паводле памераў таваразвароту, гандлёвай партнэркай Беларусі ў сьвеце.
Видео