BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дэлегацыя БДІПЧ АБСЭ ў Менску

22.01.2009
Дэлегацыя БДІПЧ АБСЭ ў Менску
У Менску з двухдзённым візытам знаходзіцца дэлегацыя Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ на чале з дырэктарам Янэзам Ленарчычам.  

Дэлегацыя мае намер абмеркаваць з прадстаўнікамі беларускіх уладаў магчымасьці зьмены выбарчага заканадаўства ў Беларусі. Адпаведныя рэкамэндацыі былі зьмешчаныя ў канчатковым рапарце арганізацыі пасьля парлямэнцкіх выбараў ў верасьні 2008 году.

Плянуецца, што Янэз Ленарчыч правядзе перамовы зь міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем, старшынёй Цэнтарвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай. Таксама заплянаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.

Дэлегацыя АБСЭ прыехала ў Беларусь па запрашэньні Міністэрства замежных спраў, якое было накіраванае ў сьнежні мінулага году.

Спасылка

Видео