BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Створаны рух "За без'ядзерную Беларусь"

12.03.2008
Створаны рух "За без'ядзерную Беларусь"

На мэце руху "За без'ядзерную Беларусь" – супрацьстаянне планам беларускіх уладаў па будаўніцтву на тэрыторыі краіны атамнай электрастанцыі. Дзеля гэтага ініцыятары маюць намер звярнуцца да замежных навукоўцаў, у амбасады шэрагу краінаў у Беларусі, а таксама арганізаваць міжнародную навуковую канферэнцыю.

Рух “За бяз’ядзерную Беларусь” заснаваны шэрагам беларускіх навукоўцаў. Яны лічаць, што будаўніцтва АЭС не абгрунтавана ані эканамічнымі, ані сацыяльнымі, ані тэхнічнымі перадумовамі. А ўласны “атамны праект” з’явіўся ў Беларусі дзякуючы “ядзернаму лобі”. Адзін з ініцыятараў руху “За бяз’ядзерную Беларусь” Ягор Фядзюшын, фізік-ядзершчык з 35-гадовым стажам. Ён пэўны: атамная энэргетыка – тэхналогія мінулага стагоддзя. 

“Беларуская энэргетыка мае дастаткова магутнасцяў, каб задаволіць уласныя патрэбы ў энэргіі, але яна не рэструктурызавана, – сцвярджае Ягор Фядзюшын. – Да таго ж, ёсць шмат распрацовак па выкарыстанню альтэрнатыўных крыніц энэргіі – менавіта за імі будучыня, а не за нафтай, газам і ядзернай энэргіяй”. 

Паводле спадара Фядзюшына, навукоўцы павінны прапаноўваць грамадству і дзяржаве сучасныя і найбольш адпаведныя часу ідэі і тэхналогіі. А ядзерная энэргетыка, на думку заснавальнікаў руху “За бяз’ядзерную Беларусь”, пад гэткія азначэнні не трапляе. 

“Мы намецілі шэраг мерапрыемтсваў у межах кампаніі супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, – кажа Ягор Фядзюшын. – Сярод іншага мы плануем звярнуцца да аўтарытэтных навукоўцаў ЗША, Расіі, Францыі, Польшчы, Літвы з апісаннем нашай сітуацыі. Калі ўдасцца, мы хацелі б правесці міжнародную канферэнцыю, на якой навукоўцы з розных краінаў выказалі б сваё меркаванне аб месцы ядзернай энэргетыкі ў сучасным свеце”. 
 

Андрэй Аляксандраў

[email protected]

Видео