BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю па Беларусі

15.01.2009
 Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю па Беларусі
551 эўрапарлямэнтар падтрымаў рэзалюцыю па Беларусі, 15 прагаласавалі супраць.

У рэзалюцыі гаворыцца, што дзеля значнага паляпшэньня стасункаў з Эўразьвязам Беларусь павінна заставацца краінай без палітвязьняў, урад павінен гаранатаваць свабоду СМІ, працягваць супрацоўніцтва з АБСЭ у рэформе выбарчага заканадаўства, паляпшаць умовы для дзейнасьці няўрадавых арганізацый, гарантаваць свабоду сходаў і палітычных асацыяцый.

Тэкст рэзалюцыі чытайце пазьней на нашым сайце.

Учора позна ўвечары ў Эўрапарлямэнце прайшлі дэбаты пра стратэгію Эўразьвязу адносна Беларусі. У іх узяла ўдзел эўракамісар па зьнешніх сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

На дэбатах выступілі каля 20 парлямэнтароў. Найбольш актыўна бралі ўдзел у дыскусіі сябры польскай дэлегацыі.

Cпасылка

Видео