BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Спабор “Беларускі настаўнік 2009 года”

14.01.2009
Спабор “Беларускі настаўнік 2009 года”

Таварыства беларускай школы абвяшчае спабор для беларускамоўных педагогаў усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых установаў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы ня меньш за тры гады.

Задачы спабора: 
• маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў; 
• прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблем роднамоўнага выкладаньня і 
выхаваньня ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных 
установах, ліцэях, гімназіях і каледжах; 
• фармаваньне грамадзкай думкі аб прэстыжнасьці навучаньня па-беларуску; 
• аб'яднаньне беларускамоўных педагогаў, спрыяньне іх супрацоўніцтву, 
абмену досьведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш.

     Крытэры вызначэньня пераможцаў: 
• выкладаньне па-беларуску дысцыпліны ці правядзеньне выхаваўчай працы 
на роднай мове; 
• прафэсыяналізм і наватарства, творчасьць і навуковасьць; 
• аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадзкасьці і навучэнцаў; 
• высокая грамадзянская пазіцыя.

     Усе годныя кандыдаты будуць адзначаныя дыплёмамі ТБШ, асобна будуць 
уганараваныя тры пераможцы.

     Сёлета ўдзельнічаць у спаборы могуць настаўнікі з усёй Беларусі.

     На кандыдата запаўняецца анкета ад імя арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца на адзін з адрасоў: [email protected]; 220051 Менск, вул.Громава, 38–21. Лозку А.Ю.

     Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што падцьвярджаюць высокія 
вартасьці кандыдата. Пры неабходнасьці журы ТБШ можа наведаць установу 
канкурсанта.

     Апошні тэрмін – да 1 сакавіка.

     Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8029–7520821.

         Паводле рассылкі nastaunik.info

Видео