BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сэмінары для моладзі

14.01.2009
Сэмінары для моладзі
Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Розныя-Роўныя” ладзіць сэмінары ў межах праекта “Мы разам”, накіраванага на інтэграцыю і актывізацыю моладзі ад 18 да 31 года з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі без псыхічных захворваньняў і іх здаровых аднагодкаў.Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства  працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

     У праграме пяцідзённых сэмінараў будуць закранацца наступныя тэмы:

     - Асновы камунікацыі

     - Стэрэятыпы камунікацыі

     - Упэўненыя паводзіны

     - Эфектыўнае вырашэньне канфліктаў

     - Разуменьне інваліднасьці.

     Праграма пабудаваная на аснове сучасных навучальных мятодык: ролевыя гульні, разьвіваючыя гульні, дыскусыі, форум-тэатр, арт-тэрапія.

     Сэмінары ладзяцца з 6 па 10 лютага і з 12 па 16 сакавіка пад Менскам.

     Усе выдаткі – за кошт арганізатараў.

     Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 31 студзеня і да 8 сакавіка.

     Больш падрабязная інфармацыя – па эл. пошце [email protected], тэлефонах 8-029 555-68-38(МТС) ,  8-017 228-53-51, па адрасе: Менск, вул.М.Лынькова 8-4, 220104.                          

Видео