BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Будуць кампэнсацыі сем’ям ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў

11.12.2008
Будуць кампэнсацыі сем’ям ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў
Польскі ўрад разглядае законапраект, на моцы якога павінны быць выплачаныя кампэнсацыі сем’ям ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў у пэрыяд 1956-1983 г.г. Такім чынам будзе выкананае складзенае год таму абяцаньне прэм’ера Дональда Туска.

Закон будзе прадугледжваць выплату кампэнсацыяў сем’ям ахвяраў за найбольш крывава падаўленыя камуністамі пратэсты на польскіх землях: за чэрвень 1956 г. у Познані, сьнежань 1970 г. на Балтыйскім узьбярэжжы,  чэрвень 1976 г. у Радаме ды за ваеннае становішча, а асабліва за падаўленьне пратэсту ў шахце „Вуек”. Паводле законапраекту, кампэнсацыю могуць атрымаць сужонкі, дзеці й бацькі пацярпелых. 

Апроч таго ўрад плянуе прызнаць вэтэранамі ўдзельнікаў цывільнага супраціву камуністычнай дыктатуры й некаторыx ахвяраў рэпрэсіяў таталітарных рэжымаў (1914-1945 г.г.).

Спасылка 

Видео