BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Маладыя беларусы просяць Эўропу не размаўляць з Лукашэнкам за сьпіной апазыцыі

08.12.2008
Маладыя беларусы просяць Эўропу не размаўляць з Лукашэнкам за сьпіной апазыцыі

Актывісты моладзевых беларускіх арганізацыяў нагадалі Далай-Ламу, Леху Валэнсу й Радаславу Сікорскаму аб сапраўднай палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Казалі пра палітвязьняў у краіне, прасілі падтрымаць Аляксандра Баразенку ды імкнуліся данесьці свой пункт гледжаньня адносна наладжваньня кантактаў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Яўген Афнагель, лідэр кампаніі "Джынс за свабоду": Мы адзначылі, што вельмі важна, каб эўрапейскія палітыкі не вялі кулюарных перамоваў з рэжымам Лукашэнкі за сьпіной апазыцыі. Мы лічым, што весьці перамовы з рэжымам Лукашэнкі цяпер небясьпечна й нельга, таму што ніводнае патрабаваньне Эўропы фактычна не выкананае. У нас да гэтага часу ёсьць палітвязьні, адсутнічае свабода СМІ, пра свабодныя выбары няма чаго й казаць.

Пра размову зь міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім распавёў нам Яўген Афнагель, удзельнік канфэрэнцыі "Салідарнасьць дзеля будучыні", якая 5-6 сьнежня праходзіла ў Гданьску й была прымеркаваная да 25-годзьдзя прызнаньня былому польскаму прэзыдэнту Леху Валэнсу Нобэлеўскай прэміі ў галіне міру. На сустрэчы ў Гданьску былі таксама Аляксандар Атрошчанкаў і Павал Юхневіч з "Эўрапейскай Беларусі", лідэр Маладой Беларусі Артур Фінькевіч і лідэр "Моладзі БНФ" Франак Вячорка.

Спасылка 

Видео