BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праграма Erasmus Mundus прапануе стыпэндыі для пасьлядыплёмнага навучаньня ў Эўропе

05.12.2008
Праграма Erasmus Mundus прапануе стыпэндыі для пасьлядыплёмнага навучаньня ў Эўропе
Праграма Erasmus Mundus па Спэцыяльнай адукацыі прапануе стыпэндыі ў памеры 21.200 эўра (1 год) для навучаньня ў магістратуры ўнівэрсытэта Roehampton  (Лёндан, ЗК), Fontys OSO (Цілбург, Нідэрлянды) і ўнівэрсытэце Чарлес (Прага, Чэшская Рэспубліка).

Праграма Erasmus Mundus па Правах Чалавека прапануе стыпэндыі ў памеры 42,000 эўра (2 гады) для навучаньня ў магістратуры ўнівэрсытэта Roehampton  (Лёндан, ЗК), унівэрсітэце Gothenburg (Гётэнбург, Швэцыя) і ўнівэрсытэце Tromso (Тромса, Нарвэгія).

Абедзьве праграмы таксама прапануюць стыпэндыі ў памеры 13,000 эўра на 3 месяцы для правядзеньня навуковых дасьледваньняў у адпаведных кірунках.

Апошні тэрмін падачы заявак - 14 сьнежня.
Пачатак навучаньня: жнівень 2009 г. 
Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце на вэб-пляцоўцы: 
http://www.roehampton.ac.uk/ admissions/erasmusmundus/ index.html  
Паводле рассылкі belngo.info

Видео