BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародны дзень абароны клімату ў Гародні

05.12.2008
Міжнародны дзень абароны клімату ў Гародні
6 сьнежня гарадзенскія актывісты экалягічнага руху ладзяць мерапрыемствы прымеркаваныя да Міжнароднага дня абароны клімату.У гэты дзень у Гародні будзе працаваць “Энергетычны патруль па захаваньні клімата”. Яго ўдзельнікі зоймуцца пошукам прыкладаў нерацыянальнага выкарыстаньня электраэнергіі: запаленыя ўдзень лямпы на лесьвічных пляцоўках, асьветленыя рэклямныя шчыты і вітрыны гандлёвых цэнтраў. І не проста шукаць, а запісваць адрасы, прыблізную магутнасьць і колькасьць электрычных ліхтароў. У выніку мусіць паўстаць база дадзеных, якая дапаможа вызначыць, колькі энэргіі выдаткоўваецца дарэмна.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.

З пытаньнямі зьвяртайцеся па тэлефоне 7834 525 (Вольга)

У ліцэі №1 (БЛК) у гэты дзень адбудзецца прагляд фільма "6 стопняў, якія могуць зьмяніць сьвет" (2008). Прагляд распачнецца ў 16 гадзін у ауд. 101.
З пытаньнямі зьвяртайцеся па тэлефоне: +375-297-830-845 (Юля).

Мэта акцый – нагадаць людзям пра праблему клімата і дапамагчы зразумець, што ёсьць вельмі простыя і даступныя шляхі яго зьберажэньня.

 

Видео