BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Далайлама ў Польшчы

05.12.2008
Далайлама ў Польшчы
У Польшчы пачаўся візыт духоўнага й палітычнага лідэра тыбэтцаў Далайламы. Ён зьяўляецца адным з удзельнікаў урачыстасьцяў 25 гадавіны прызнаньня былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсе Нобелеўскай прэміі ў галіне міру. Далайлама таксама зьяўляецца ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі.

Сёньня Далайлама сустрэнецца з моладзьдзю з усяго сьвету, якая прыехала ў Гданьск на ўрачыстасьці. 6 сьнежня Далайлама прыме ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі „Салідарнасьць для будучыні”. Гэта галоўны пункт сьвяткаваньня 25 гадавіны прызнаньня прэміі Леху Валэнсе. У ёй таксама прымуць удзел, між іншым, прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, старшыня Эўрапейскай камісіі Жозэ Мануэль Бароза, прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.

На пачатку сьнежня духоўны лідэр тыбэтцаў абвесьціў, што хацеў бы завершыць сваю палітычную дзейнасьць. Далайлама спадзяецца, што яго месца зойме маладое пакаленьне тыбэтцаў.

Спасылка

Видео