BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ствары мясцовы інтэрнэт-рэсурс

05.12.2008
 Ствары мясцовы інтэрнэт-рэсурс
Грамадзкае аб’яднаньне "Цэнтр "Трэці сэктар" запрашае ўзяць удзел у трэнінгу па стварэньні мясцовых інфармацыйна-краязнаўчых інтэрнэт-рэсурсаў.Трэнінг адбудзецца ў Гародні 13-14 сьнежня.Удзельнікі трэнінга змогуць распрацаваць канцэпцыю будучага рэсурса, атрымаць базавыя ўменьні па напісаньні інфармацыйных матэрыялаў для яго. Па сканчэньні трэнінга будзе прадстаўлена кансультацыйная дапамога па тэхнічных і іншых аспектах стварэньня і арганізацыі працы такіх рэсурсаў. 

Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца матываваныя ўдзельнікі з адной мясцовасьці, гатовыя прыехаць камандай у 3-6 чалавек.

Апошні тэрмін падачы заявак - да 8 сьнежня.

Кандыдаты мусяць даслаць на эл.адрас [email protected] заяўку ў адвольнай форме з пазначэньнем імя і прозьвішча патэнцыйных кандыдатаў, іх кантактаў, а таксама апісаньня сваёй матывацыі.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена 10 сьнежня.

Видео