BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Што скажа Эўропа?

03.12.2008
 Што скажа Эўропа?

Сёньня ў офісе Эўрапейскай камісіі ў Менску адбудзецца трансьляцыя з Брусэлю прэс-канфэрэнцыі камісара Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы і палітыцы добрасуседзтва Бэніты Фэрэра Вальднэр.

Яна паведаміць пра пляны Ўсходняга партнэрства, якое будзе тычыцца і Беларусі.

Офіс знаходзіцца на вуліцы Энгельса, 34а. Пачатак трансьляцыі а 13.30. Удзельнікі імпрэзы таксама змогуць задаць пытаньні Паверанаму ў справах прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрыку Хольцапфэлю.

ЖЫВУЮ ТРАНСЬЛЯЦЫЮ выступу Бэніты Фэрэра Вальднэр можна будзе глядзець на тэлеканале Europe by Satellite (EbS). (На старонцы, якая раскрыецца, трэба націснуць на чырвоную кнопку ON AIR, нават калі там будзе напісана No transmission at the moment.)

Спасылка 

Видео