BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародны дзень бяз футра

25.11.2008
Міжнародны дзень бяз футра

Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень бяз футра. У Польшчы з гэтай нагоды ў вялікіх гарадох пройдуць хэпэнінгі з мэтаю паказаць грамадзкасьці, якая колькасьць жывёлаў гіне штогод у імя моды й грошаў, а жывёлы, якіх гадуюць спэцыяльна для вытворчасьці футраў, трымаюцца ў жудасных умовах.

У сваю чаргу, учора на Тэатральнай плошцы ў Маскве адбыўся нештодзённы пратэст супраць натуральных футраў. Акцыю правялі дзьве жанчыны: аўстралійка й амэрыканка. Жанчыны стаялі на марозе амаль распранутыя. Грудзі прыкрывалі сэрцамі з напісам „толькі жывёлы ходзяць ў футры”.

Аднак масквічы маюць іншы стасунак да футраў. Учора з адной з крамаў на паўднёвым усходзе расейскай сталіцы злодзеі скралі 32 натуральныя футры. Уладальнік крамы палічыў страты: амаль мільён рублёў. У суботу ў іншай краме таксама адбыўся крадзеж футраў на суму каля мільёна расейскіх рублёў. У Расеі натуральнае футра ахоўвае ня толькі ад холаду, але зьяўляецца таксама сымбалем багацьця. Таму ў футрах ходзяць ня толькі жывёлы.

Cпасылка 

Видео