BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Лёндане пачаўся Беларускі інвэстыцыйны форум

18.11.2008
У Лёндане пачаўся Беларускі інвэстыцыйны форум
Беларускі інвэстыцыйны форум пачаўся ў канфэрэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лёндане. Яго працу ўзначальвае прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, паведамляе агенцтва Белта.

На форуме ўвазе міжнароднага бізнэсу будуць прадстаўлены больш як 70 інвэстыцыйных праектаў. Сярод іх: будаўніцтва завода па вытворчасці аўтобусаў, стварэньне комплексу па выпуску ліставога пракату, будаўніцтва каскадаў гідраэлектрастанцый на рэках Заходняя Дзьвіна й Днепр, стварэньне марскога гандлёвага флёту Беларусі й многія іншыя.

Свае праекты ў Лёндане прадстаўляюць арганізацыі розных міністэрстваў ды канцэрнаў. Зацікавіць замежных інвэстараў плянуюць абласныя выканаўчыя камітэты й свабодныя эканамічныя зоны. Правесьці прэзэнтацыі й расказаць аб сваіх інвэстыцыйных магчымасьцях маюць намер і беларускія банкі.

Удзел у форуме прымуць прадстаўнікі замежных вытворчых, інвэстыцыйных і кансалтынгавых кампаній, камэрцыйных банкаў і фінансавых арганізацый, зацікаўленых у разьвіцьці бізнэсу ў Беларусі.

Спасылка 

Видео