BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Судовыя працэсы над абаронцамі дрэваў адбыліся сёньня ў судзе Ленінскага раёна.

13.11.2008
Судовыя працэсы над абаронцамі дрэваў адбыліся сёньня ў судзе Ленінскага раёна.
Cуддзя Натальля Козел прысудзіла Эдварду Дзьмухоўскаму штраф у памеры 5 базавых велічынь (150 тыс. руб.) за дробнае хуліганства. Надзея Крапівіна за гэта ж, а таксама за непадпарадкаваньне дзеяньням ворганаў міліцыі пакарана 25 базавымі велічынямі (875 тыс. руб.) Найбольшы штраф – 30 базавых велічынь (1млн. 50 тыс. руб) за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне дзеяньням ворганаў міліцыі атрымаў Ігар Лапеха.Прысуд можа быць абскарджаны цягам дзесяці дзён з моманту вынясеньня судовага рашэньня. Аднак сп. Лапеха не ўпэўнены, ці скарыстаецца такой магчымасьцю: “Мая вера ў справядлівасьць нашага суда моцна пахіснулася, і я пакуль ня ведаю, ці ёсьць сэнс падаваць скаргу. Я буду далей спрабаваць дамагацца справядівасьці, але ўражаньне такое, што ў сыстэме рука руку мые”.

     Нагадаем, што 16 кастрычніка гэтыя людзі былі затрыманы міліцыяй за спробу перашкодзіць незаконнаму, з іх пункту гледжаньня, спілоўваньню дрэваў на вуліцы Тэлеграфнай. Два тыдні таму Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў знішчэньне ўзгаданых дрэваў камунальнымі службамі Гародні парушэньнем прыродаахоўнага заканадаўства, аднак на судовае рашэньне гэта ніяк не паўплывала.

     Спасылка

Видео