BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навучальныя гурткі для жанчын у Гародні

13.11.2008
Навучальныя гурткі для жанчын у Гародні

Запрашаем гарадзенак далучыцца да ўдзелу ў адукацыйных гуртках для дарослых.

1. Гурток для мам “ Ці падманваюць казкі…”.

     - Як жабянятка ператвараецца ў царэўну…

     - Якую сьцяжынку абраць на раздарожжы…

     - Калі сябрам, а калі ворагам становіцца Баба-Яга…

     - Як знайсьці тое, ня ведаю што…і шмат іншага з казачнага жыцьця прапануем абмеркаваць-пражыць мамам разам з дзеткамі, якіх не пакінулі абыякавымі гэтыя пытаньні. Гурток пачне працу пасля фармаваньня групы.

      2. Гурток для жанчын “Я-жанчына”.

      - Ці лічыце Вы сябе рэалізаванай жанчынай?.. А шчасьлівай? І што Вам замінае?..

          - Вы лічыце, што вартыя лепшага? І хто з Вамі спрачаецца?

          - Вы лічыце, што жывяце яскравым жыцьцём, Выш досьвед бясцэнны і Вы хочаце ім падзяліцца?

           - Вы хочаце зрабіць сваё жыцьце цікавым і насычаным падзеямі, але ня ведаеце, з чаго пачаць?

          Заняткі гэтага гуртка ладзяцца па серадах у 18.30

      Заняткі ў гуртках бясплатныя, ладзяцца раз на тыдзень.

      За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах:

+37529 107-61-92 Ірына, +37529-114-28-23 Вольга.

Видео